вы́даць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; вы́дай; -дадзены; зак.

1. што. Даць што-н., забяспечыць чым-н. В. грашовы аванс. В. даведку.

2. што. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спец.). Мартэн выдаў першую плаўку. Машына выдала інфармацыю.

3. (са словам «замуж» або без яго; разм.), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж. В. дачку за афіцэра. Удала выдалі дзяўчыну.

4. што. Выпусціць з друку, надрукаваць. В. кнігу.

5. што. Апублікаваць, абвясціць. В. пастанову.

6. каго-што. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць. В. змоўшчыкаў. В. сакрэт. В. сябе неабдуманым словам.

7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць каго-, што-н. не тым, кім, чым яны з’яўляюцца. В. сябра за брата. В. чутае за бачанае.

|| незак. выдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. вы́дача, -ы, ж. (да 1—3 і 6 знач.) і выда́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)