вы́дацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дасца; -дадуцца; зак.

1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н. Дом выдаўся вуглом на плошчу.

2. Здарыцца, выпасці; удацца. Дзень выдаўся цёплы, сонечны. Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдава́цца, -дае́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)