выго́дны, -ая, -ае.

1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання, цалкам прыдатны. Выгодная канапа. Мне тут выгодна (безас.; у знач. вык.). Выгодна (прысл.) будзе ехаць.

2. Прывольны. Выгодныя мясціны.

|| наз. выго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)