вы́весці², -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены; зак.

1. каго. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят). В. куранят.

2. што. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак). В. новы сорт яблыкаў.

3. што. Збудаваць, паставіць. В. комін.

4. што. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць. В. літару. В. трэль.

5. каго-што. Апісаць у мастацкім творы. В. вобраз сучасніка.

|| незак. выво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)