вы́біць, -б’ю, -б’еш, -б’е; -біты; зак.

1. каго-што. Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць. В. акно. В. ворага з горада. В. з каляіны (перан.: парушыць прывычны спосаб жыцця).

2. што. Ударамі ачысціць ад пылу. В. дыван.

3. што. Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым-н.; вычаканіць. В. медаль.

4. што. Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і г.д.). Град выбіў жыта. В. сцежку ў жыце.

5. што. З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго-н. (разм.). В. дадатковыя сродкі.

|| незак. выбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)