вы́брыць, -брыю, -брыеш, -брые; -брыты; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выгаліць. В. твар.

|| незак. выбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. вы́брыцца, -брыюся, -брыешся, -брыецца; незак. выбрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)