вы́брацца, -беруся, -берашся, -берацца; -берыся; зак.

1. З цяжкасцямі выйсці, выехаць адкуль-н. В. з натоўпу. В. з бяды (перан.).

2. Выселіцца, перабрацца. В. на другую кватэру.

3. Знайсці час, магчымасць адправіцца куды-н. (разм.). В. ў кіно.

|| незак. выбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)