вы́баршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права. Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.

2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| ж. вы́баршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вы́баршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)