вучэ́бны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання. В. год. В. працэс. В. дапаможнік. В. патрон (у адрозненне ад баявога).

2. Такі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, трэніроўка для якога-н. роду службы. Вучэбнае судна. В. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)