ву́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. У населеных пунктах: два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. Шырокая в. Галоўная в. горада. Апынуцца на вуліцы (таксама перан.: без жылля). Выкінуць на вуліцу (таксама перан.:

1) выселіўшы, пазбавіць жылля;

2) звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання). На пажар збеглася ўся в. (перан.: усе жыхары вуліцы; разм.). Будзе і на нашай вуліцы свята (прыказка: і для нас наступіць радасць, урачыстасць).

2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню. На вуліцы такая відната.

3. перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н. Дрэнны ўплыў вуліцы.

|| памянш. ву́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ву́лічны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.). В. рух (на вуліцах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)