ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку. Вузкая дарога. Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны. В. рукаў. Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны. Вузкая спецыяльнасць. Вузкае кола сяброў. Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі. В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)