вуж, вужа́ і (радзей) ву́жа, мн. вужы́, -о́ў, м.

Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў. Выкручвацца вужом (таксама перан.:

1) падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.;

2) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча).

|| прым. вужо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)