ву́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць — гнуткая доўгая палка, да якой прымацавана лёска з кручком. Закінуць вуду (таксама перан.: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н.; разм.). Злавіць на вуду (таксама перан.: падманам, хітрасцю выведаць што-н.; разм.).

|| памянш. ву́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)