во́стры, -ая, -ае.

1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем. В. нож. В. канец палкі.

2. Які звужаецца пад канец. В. нос лодкі. Вострыя насы туфель. В. вугал (меншы за 90°).

3. перан. Праніклівы, які добра ўспрымае. В. розум. В. зрок.

4. перан. Які вызначаецца дасціпнасцю. В. жарт. В. на язык.

5. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца. Вострая трывога.

6. перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх. Вострыя прыправы. В. пах.

7. перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны. В. боль. В. апендыцыт. В. недахоп чаго-н.

|| наз. вастрыня́, -і, ж. (да 1, 3—7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)