во́дгук, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.

2. Слабы гук, які даносіцца здалёку. В. страляніны.

3. перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н. Знайсці в. у сэрцы. В. на чужое гора.

4. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы. Водгукі мінулага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)