во́бад, -а, М -дзе, мн. абады́, -о́ў, м.

1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына.

2. Частка некаторых прадметаў, прыстасаванняў у выглядзе кольца, авала. В. блока. В. тэніснай ракеткі.

|| памянш. абадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

|| прым. або́дны, -ая, -ае, абадо́вы, -ая, -ае і абадо́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)