во,
1. Ужыв., калі трэба паказаць што
2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне. Во малайцы, што прыехалі. Во, што яны тут натварылі!
3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу. Вы мне во што скажыце, даражэнькія.
4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім. Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.
5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму. Во як бывае.
6. у
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)