ве́чар, -а, мн. вечары́ і (з ліч. 2, 3, 4) ве́чары, вечаро́ў, м.

1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы. Зімовы в. Прыйшлі дамоў пад в.

2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-н. даце. Урачысты в. В. сустрэчы з ветэранамі.

|| памянш. вечаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. вячэ́рні, -яя, -яе (да 1 знач.). Вячэрняя школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)