васьмёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

8.

2. Група з васьмі чалавек або васьмі аднародных прадметаў. В. самалётаў. Лодка-в. (з чатырма парамі вёсел).

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 8 (разм.). Самалёт зрабіў васьмёрку. Ехаць на васьмёрцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №8).

4. Ігральная карта з васьмю ачкамі.

5. Школьная адзнака.

|| прым. васьмёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)