ва́ртасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Каштоўнасць, цана грашовага знака. Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.

2. Кошт чаго-н. у грашовых адзінках. Вызначыць в. рэчы.

3. Колькасць грамадска неабходнай працы, затрачанай на вытворчасць тавару і ўвасобленай у гэтым тавары (спец.). Прыбавачная в. Спажывецкая в. Менавая в. Закон вартасці.

|| прым. ва́ртасны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.). Вартасныя паказчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)