варо́чаць², -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Пераварочваць з боку на бок, варушыць. В. каменне. В. сена.

2. што. Валіць на бок, перакульваць. В. крэслы.

3. што, чым. Круціць вакол восі. В. кола.

4. чым. Распараджацца, кіраваць чым-н. вялікім, важным (разм.). В. мільёнамі. В. справамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)