валачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; вало́к, -лакла́, -лакло́; валачы́; -ло́чаны; незак., каго-што.

1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго-н. В. мех з бульбай.

2. Несці, везці што-н. цяжкае, з цяжкасцю. В. вязанку сена.

3. што. Красці (разм.). Валаклі з гаспадаркі ўсё, што маглі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)