вага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз. Маятнік вагаецца.

2. перан. Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць, сумнявацца. В. ў ацэнцы рамана.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Быць няўстойлівым, хісткім, мяняцца. Тэмпература паветра вагаецца ад 13 да 18°.

|| зак. павага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. вага́нне, -я, мн. -і, -яў, н.; прым. вага́льны, -ая, -ае (у 1 знач.). Вагальны рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)