бібліятэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання. Нацыянальная б. Беларусі.

2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца. Б. вучонага.

3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі. Б. паэта. Б. настаўніка.

|| памянш. бібліятэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 3 знач.).

|| прым. бібліятэ́чны, -ая, -ае. Бібліятэчная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)