бяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца белым. Бялеюць скроні. Б. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. белае). У далечыні бялелі будынкі.

|| зак. пабяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)