буксі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Судна, якое буксіруе іншыя судны, плыты.

2. Канат або стальны трос для буксіроўкі. Цягнуць на буксіры.

Браць на буксір каго (разм.) — памагаць каму-н., хто адстае ў выкананні чаго-н.

|| прым. буксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)