будава́ць, буду́ю, буду́еш, буду́е; буду́й; будава́ны; незак., што.
1. Узводзіць якое-н. збудаванне. Б. дамы.
2. Майстраваць, выпускаць машыны і пад. Б. камбайны.
3. перан. Ствараць, арганізоўваць. Б. новае жыццё.
4. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад. Б. планы.
5. Асноўваць, базіраваць на чым-н. Б. сваё выступленне на канкрэтных прыкладах.
6. Выражаць, фармуляваць. Правільна б. сказ.
7. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў. Б. трохвугольнік.
◊
Будаваць на пяску (неадабр.) — засноўваць на ненадзейных звестках.
Будаваць паветраныя палацы (іран.) — мроіць, планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.
|| зак. вы́будаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны (да 1—4 знач.), пабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; наз. пабудо́ва, -ы, ж.
|| наз. будава́нне, -я, н. і будо́ўля, -і, ж. (да 1 знач.).