будава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; незак.

1. Ставіць сабе дом або іншы будынак.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва. Будуецца жывёлагадоўчы комплекс.

|| зак. пабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)