брус, -а, мн. брусы́, -о́ў, м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў.

2. Кавалак чаго-н. чатырохграннай формы. Б. сала.

3. толькі мн. Гімнастычны снарад у выглядзе дзвюх паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)