брод, -у, М -дзе, мн. брады́, -о́ў, м.

1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду. Пераправіцца бродам.

2. След, пракладзены на сенажаці, у полі, каб размежаваць участкі. Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бро́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)