блы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.). Ніткі блытаюцца.
2. Чапляцца за што-н., заблытвацца. Ногі блытаюцца ў траве.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.). Думкі пачалі б.
4. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца. Б. ў адказе.
5. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.). Б. па хатах.
6. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.). Б. з дрэннай кампаніяй.
|| зак. заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1—4 знач.), зблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1, 3, 4 і 6 знач.), пераблы́тацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца (да 1 і 3 знач.) і ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)