бе́лы, -ая, -ае.

1. Які мае колер снегу, малака, крэйды. Б. конь. Белая бяроза.

2. Светлы, ясны. Белыя ночы.

3. Варожы савецкай уладзе, контррэвалюцыйны. Белая армія. Разгром белых (наз.).

4. Які мае светлы колер скуры (пра ра́су¹).

Белае мяса — цяляціна або курынае мяса.

Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.

Сярод белага дня (разм.) — удзень, днём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)