безапеляцы́йны, -ая, -ае.

1. Які не дапускае апеляцыі. Безапеляцыйнае рашэнне.

2. Катэгарычны, які не дапускае пярэчанняў. Б. тон.

|| наз. безапеляцы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)