барваве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ваве́е і барво́вець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ваве́е; незак.

1. Станавіцца чырвоным, чырванець. Усход барвавее.

2. Вылучацца сваім чырвоным колерам. Сцягі барвавеюць.

|| зак. пабарваве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е і пабарво́вець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)