баразна́, -ы́, мн. баро́зны і (з ліч. 2, 3, 4) баразны́, баразён, ж.

1. Канаўка на паверхні глебы, зробленая плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Роўныя барозны.

2. перан. Пачынанне ў якой-н. галіне. Пракласці баразну.

|| памянш. баразёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)