балбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; незак. (разм.).

1. што і без дап. Гаварыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі. Б. лягчэй, чым рабіць.

2. перан. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць.

|| аднакр. балбатну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -ня́це, -ну́ць; -ні́.

|| наз. балбата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)