бала́ст, -у, М -сце, м.

1. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

2. перан. Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці.

3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спец.). Сухі б. Платформы з баластам.

|| прым. бала́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)