ачы́сціцца, ачы́шчуся, ачы́сцішся, ачы́сціцца; зак.

1. Вызваліцца ад чаго-н., што забруджвае, закрывае што-н.; пазбавіцца чаго-н. Неба ачысцілася ад хмар.

2. Стаць чыстым па саставе, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду; стаць свежым. Вада ачысцілася.

3. перан. Стаць чыстым у маральных адносінах, пазбавіцца ад чаго-н. заганнага. А. ад грахоў (перан.)

|| незак. ачышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ачышчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)