ацяплі́ць, ацяплю́, ацёпліш, ацёпліць; ацёплены; зак., што.

Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў; зрабіць цёплым. А. дом.

|| незак. ацяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ацёпліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяпле́нне, -я, н. і аце́пліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)