ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.
1. Тое, што і абхапіць.
2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка. А. флангі праціўніка.
3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае). А. позіркам рачную даліну.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан). Радасць ахапіла душу.
5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву. А. насельніцтва падпіскай на газеты.
6. Абдаць чым-н., пранізаць. Мяне ахапіла холадам.
◊
Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.
|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. ахо́п, -у, м.
|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)