афо́рміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыняць закончаную, неабходную форму. Ідэя яшчэ не аформілася.

2. Паступіць, запісацца куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. А. на працу.

|| незак. афармля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. афармле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)