атрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; атры́маны; зак.

1. каго-што. Узяць, набыць тое, што прысылаюць, даюць, прапаноўваюць, уручаюць, прысвойваюць. А. пісьмо. А. зарплату. А. падзяку. А. кватэру. А. вучонае званне.

2. што. Прыняць да выканання, набыць права на выкананне чаго-н. А. загад. А. слова.

3. што. Здабыць, вынайсці ў працэсе пошукаў. А. бензін з нафты.

4. што. Зазнаць, адчуць. А. задавальненне.

5. што. Захварэць на што-н. А. насмарк.

6. што. Стаць шырока вядомым. А. прызнанне.

7. Аказацца пабітым (разм.). А. па руках.

|| незак. атры́мліваць, -аю, -аеш, -ае і атрымо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. атрыма́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)