ат,
1. Пры перадачы непрыемнасці, адчаю. — Ат, усё роўна!
2. Пры перадачы бестурботнасці, нядбаласці. — Ат, што пра тое казаць. Ат, што там доўга гаварыць...
3. Пры выказванні нязгоды, рашучага адмаўлення. — Ат, не крывіце душой.
4. Пры выказванні прыкрасці, незадаволенасці. — Ат, знайшлі каго слухаць!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)