асяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Тачыльны дробназярністы камень, брусок.

2. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

3. перан. Сродак праверкі каго-, чаго-н. Гэта будоўля — а. для маладога спецыяліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)