асудзі́ць, асуджу́, асу́дзіш, асу́дзіць; асу́джаны; зак., каго-што.

1. Пакараць, вынесці абвінаваўчы прыгавор. А. злачынцаў.

2. Выказаць неадабрэнне, прызнаць заганным, ганебным. Усе асудзілі яго ўчынак.

3. перан., на што. Аддаць, пакінуць на волю лёсу (высок.). А. на голад.

|| незак. асуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і асу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. асуджэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)