аста́ча, -ы, ж.

1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.

2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель. Шэсць дзеліцца на два без астачы.

Без астачы — цалкам, поўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)