асла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.

1. каго-што. Зрабіць слабым, паменшыць сілу або сілы каго-, чаго-н. А. ворага. Хвароба аслабіла арганізм.

2. што. Паменшыць сілу, напружанасць і пад. чаго-н. А. дысцыпліну.

3. што. Зрабіць менш нацягнутым, сцягнутым. А. рэмень.

Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.

|| незак. аслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аслабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)