асабі́сты, -ая, -ае.

1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы. Асабістая бібліятэка. Асабістая думка.

2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём. Асабістая крыўда. Асабістае шчасце. Спалучэнне асабістага (наз.) з грамадскім.

3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы. А. прыклад. Асабістая ініцыятыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)