арыгіна́льны, -ая, -ае.

1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны. А. рукапіс.

2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці. Арыгінальнае рашэнне задачы.

3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны. Арыгінальныя паводзіны. Арыгінальна (прысл.) апранацца.

|| наз. арыгіна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)