арда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. о́рды, орд і арда́ў, ж.

1. гіст. Назва дзяржаўнага аб’яднання ў старажытных цюркскіх вандроўных народаў. Залатая а.

2. перан. Варожае войска; натоўп, банда, зграя. Фашысцкія орды.

|| прым. арды́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)